У Францыі сышоў з рэек хуткасны цягнік

5 марта 2020
У Францыі сышоў з рэек экспрэс, які рухаўся са Страсбурга ў Парыж. Пацярпелі 20 чалавек, чацвёра, у тым ліку  машыніст цягніка, атрымалі сур'ёзныя раненні. Пашкоджаны электравоз і некалькі вагонаў. Інцыдэнт адбыўся  за 15 кіламетраў ад Страсбурга. Адзначым, высакасхуткасныя цягнікі ў Францыі ходзяць па спецлініях і разганяюцца звыш 300 кіламетраў за гадзіну.