У Францыі сёння закрытыя шматлікія славутасці з-за забастоўкі персаналу

19 июня 2018

Не працуе палацавы комплекс "Версаль", Трыумфальная арка, вежы сабора Парыжскай Божай Маці, Пантэон. Заўтра графік працы таксама можа быць парушаны, наведвальнікам раяць перанесці візіт. Забастоўка праходзіць па закліку адразу некалькіх прафсаюзаў, якія аб’ядноўваюць супрацоўнікаў устаноў культуры. Падстава - незадаволенасць праектам рэформы міністэрства культуры, які, у прыватнасці, мае на ўвазе перавод паўтары тысячы супрацоўнікаў з ведамства ў розныя ўстановы і музеі.