У Францыі сёння спыняцца практычна ўсе хуткасныя цягнікі

3 апреля 2018

Забастоўка чыгуначнікаў пачалася напярэдадні. І калі ўчора не выйшлі на маршрут некаторыя папулярныя саставы, то сёння адмянілі 90 працэнтаў. Гэта датычыцца і рэгіянальных электрацягнікоў. У тым ліку - электрычак у аэрапорты. Такім чынам чыгуначнікі выступаюць супраць планаў урада рэфармаваць галіну і пазбавіць іх шэрагу прафесійных ільгот. У іх планах - цалкам спыняць рух цягнікоў на два дні кожны тыдзень на працягу трох месяцаў. Сёння да чыгуначнікаў далучацца энергетыкі, прыбіральшчыкі і нацыянальны авіяперавозчык Air France. Забастоўка стане самай працяглай і маштабнай у гісторыі краіны.