У Францыі сёння стартуюць нацыянальныя дэбаты

15 января 2019

Раней іх анансаваў прэзідэнт Макрон у адказ на пратэсты руху "жоўтых камізэлек". Кіраўнік Францыі апублікаваў ліст да суайчыннікаў, у якім распавёў пра мэты і задачы дэбатаў, якія будуць доўжыцца цэлых два месяцы. На спецыяльнай платформе ў Інтэрнэце ўсе грамадзяне змогуць выказаць сваё меркаванне па самых вострых пытаннях. Макрон паведаміў, што чакае "новых поглядаў у будучыню" і "новых ідэй".