У Францыі сёння пройдзе першае ў гісторыі вяселле гомасексуалістаў

29 мая 2013

40-гадовы Венсан Атэн і 30-гадовы Бруно Буало возьмуць законны шлюб. На ўрачыстасці чакаюць больш за 500 гасцей: сваякоў, сяброў, вядомых палітыкаў і журналістаў. Але самае абсурднае - на галоўнай плошчы горада Манпелье ўстановяць вялікія экраны, якія будуць трансліраваць цырымонію ў прамым эфіры. Вядучым вяселля стане мэр гарадка Элен Мандру-Кала. Нагадаем, 18 мая прэзідэнт Францыі легалізаваў гей-шлюбы. Пасля гэтага краіна раскалолася на два лагеры - прыхільнікаў і праціўнікаў. Актывісты праводзяць па ўсёй краіне шматтысячныя акцыі пратэсту.