У Францыі сёння пройдзе агульнанацыянальная маніфестацыя

17 декабря 2019
У Францыі сёння пройдзе агульнанацыянальная маніфестацыя супраць намечанай уладамі пенсіённай рэформы. Арганізатарамі акцыі выступаюць прафсаюзы і студэнцкія рухі. У той жа час забастоўку прадоўжаць чыгуначнікі і супрацоўнікі метро. З-за праблем з грамадскім транспартам зноў чакаюцца заторы  на ўездах у Парыж. Пратэстамі будзе ахоплены не толькі сталічны рэгіён. На вуліцы гарадоў краіны выйдуць французы, якія працуюць у галіне нацыянальнай аховы здароўя і адукацыі, а таксама пажарныя  і авіядыспетчары.