У Францыі сёння адкрываецца найбуйнейшы авіясалон Ле-Буржэ

17 июня 2019

Асаблівая ўвага да аднаго з авіяцыйных гігантаў - амерыканскай карпарацыі "Боінг". Два гады таму яна ў паўтара раза абышла французскі "Эйрбас" у колькасці кантрактаў на пастаўкі лайнераў. Кампанія выставіць толькі дзевяць лятальных апаратаў, з іх камерцыйных самалётаў толькі два. Эксперты чакаюць, што "Боінг" раскрые падрабязнасці новага пакалення авіялайнераў. "Эйрбас”  прывёз у Ле-Буржэ каля двух дзясяткаў машын.