У Францыі сёння дзень цішыні

22 апреля 2017

У Францыі сёння дзень цішыні перад прэзідэнцкімі выбарамі. Завяршылася выбарчая кампанія. Заўтра пройдзе першы тур галасавання. Нагадаем, на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць 11 чалавек. Паводле апытанняў, фаварытамі лічацца лідар руху "Наперад!" Эмануэль Макрон і кіраўнік "Нацыянальнага фронта" Марын Ле Пен. Аднак палітолагі не спісваюць з рахункаў кандыдата ад партыі "Рэспубліканцы" Франсуа Фіёна, а таксама прадстаўніка левых сіл Жана-Люка Меланшона. У другі тур, які адбудзецца праз два тыдні, пройдуць толькі двое.