У Францыі вырашана закрыць тры ісламскія арганізацыі

14 января 2016

Французскія ўлады спрабуюць утаймаваць ісламістаў. За распальванне нянавісці і заклікі да ўзброенай барацьбы вырашана закрыць тры ісламскія арганізацыі. Іх дзейнасць напроста звязаная з тэрактамі і расстрэлам людзей у лістападзе ў тэатры "Батаклан". Так званыя культурныя асацыяцыі насамрэч займаліся падбухторваннем да джыхаду. Найболей буйная група звалася "Вяртанне да вытокаў". Яна таксама мае дачыненне да вербавання французаў і адпраўкі іх у Сірыю. Акрамя таго, каля 30 псеўдапрапаведнікаў былі высланыя з краіны. МУС Пятой рэспублікі адзначае, што, улічваючы маштаб радікалізацыі французскага грамадства, будуць прынятыя дадатковыя меры.