У Францыі адбыўся пажар у старажытнай парыжскай царкве Сен-Сюльпіс

18 марта 2019

Як паведамляе "Фігаро", наведвальнікі былі эвакуіраваны, ніхто не пацярпеў. Агнём пашкоджаны адзін з вітражоў. Гэты храм лічыцца другім па велічыні парыжскім саборам пасля Нотр-Дам дэ Пары, а таксама з'яўляецца адным з месцаў, дзе адбываецца дзеянне рамана "Код да Вінчы" Дэна Браўна.