У Францыі прафсаюзы засталіся нездаволеныя пенсіённай рэформай

12 декабря 2019
У Францыі прадоўжацца забастоўкі. Так адрэагавалі прафсаюзы Пятай рэспублікі на пенсіённую рэформу, прапанаваную прэм'ерам краіны. Напярэдадні Эдуар Філіп заявіў аб увядзенні так званага ўзросту раўнавагі. Паведамляецца, што грамадзяне змогуць выходзіць на пенсію, як і раней, у 62 гады. Але калі супрацоўнік перастане працаваць да 64 гадоў, выплаты будуць меншыя, а калі пасля,  то пенсія вырасце. Тых, хто нарадзіўся да 1975 года, рэформа не закране. Для астатніх пераход будзе паступовым. 

Сёння многія чыгуначныя лініі будуць закрыты, а самалёты застануцца ў аэрапортах.