У Францыі працягваюцца пошукі стралка, які ўчыніў сапраўдную бойню ў Страсбургу

12 декабря 2018

Яго шукаюць больш як 7 сотняў паліцэйскіх. Хоць у МУС не выключаюць, што ён мог паспець пакінуць краіну.

Нагадаем, 29-гадовы выхадзец з Марока напярэдадні адкрыў агонь па наведвальніках каляднага кірмашу. Загінулі два чалавекі, пацярпелі не менш як 13 - адзін з іх на грані жыцця і смерці - у коме. Нападаючы ўцёк з месца злачынства на захопленым таксі, нягледзячы на тое, што праваахоўнікам атрымалася яго раніць. Інцыдэнт расследуюць як тэракт.

Акрамя таго, за сувязі з радыкаламі злачынец быў унесены ў спіс людзей, якія пагражаюць дзяржаўнай бяспецы Францыі. Па справе затрыманыя 4 чалавекі - гэта сваякі Шарыфа, сярод іх - два яго браты. Падчас вобыску ў кватэры стралка сілавікі знайшлі зброю і боепрыпасы, у тым ліку гранаты і вінтоўку. У сувязі з трагедыяй калядны кірмаш у Страсбургу закрыты, адмененыя святочныя шоу. У горадзе аб'яўленая жалоба.