У Францыі спыняе дзейнасць двухгадовы рэжым надзвычайнага становішча

1 ноября 2017

Сёння для Францыі - знакавы дзень. У краіне спыняе дзейнасць двухгадовы рэжым надзвычайнага становішча. Яго ўвялі пасля серыі тэрактаў у Парыжы ў 2015-ым. Новы закон аб унутранай бяспецы і барацьбе з тэрарызмам падпісаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Зараз паліцыя можа праводзіць вобыскі, закрываць рэлігійныя арганізацыі, а таксама абмяжоўваць перамяшчэнне падазроных у сувязях з экстрэмістамі.