У Францыі прадухілілі серыю тэрактаў

26 ноября 2016

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў міністр МУС краіны Бернар Казнёў. Французскай паліцыі ўдалося раскрыць тэрарыстычную групоўку з пяці мужчын. Яны планавалі на наступным тыдні здзейсніць напады каля Парыжа. Сярод меркаваных мэт - паліцэйскія ўчасткі, штаб-кватэра службы ўнутранай разведкі і парк Disneyland. Вядома, што ў арыштаваных падазроных знойдзена агнястрэльная зброя і падрабязныя інструкцыі ад камандзіра "Ісламскай дзяржавы". Нагадаем, з пачатку года ў Францыі, дзе да гэтага часу дзейнічае надзвычайнае становішча, арыштавана 418 чалавек па падазрэнні ў сувязях з тэрарыстамі.