У Францыі кіруючая партыя пацярпела сур'ёзнае паражэнне на выбарах у мясцовыя саветы

30 марта 2015

Сацыялісты губляюць кантроль амаль над 30 рэгіёнамі, у тым ліку над родным дэпартаментам прэзідэнта Аланда. Паводле экзіт-полаў, у мясцовых выбарах у Францыі перамаглі правацэнтрысты на чале з "Саюзам за народны рух" Нікаля Сарказі. "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен таксама ўмацаваў свае пазіцыі, але пакуль няясна, ці атрымаецца яму цалкам узяць пад кантроль хоць бы адзін з мясцовых саветаў. Цяперашнія выбары палітолагі завуць ключавымі перад прэзідэнцкай кампаніяй 2017 года.