У Францыі паспрабавалі сарваць выступленне кандыдата ў прэзідэнты

18 апреля 2017

На мітынгу Марын Ле Пен паабяцала перш за ўсё, калі выйграе гонку, закрыць межы. Яе выступленне спадабалася далёка не ўсім. Невядомая з букетам кветак прарвалася да трыбуны. Дзяўчыну затрымалі.

Пратэсты не сціхаюць на вуліцах Пятай рэспублікі. Напярэдадні актывісты палілі дымавыя шашкі, выказвалі нездаволенасць у адрас Ле Пен. Натоўп давялося разганяць слёзатачывым газам.