У Францыі паліцыя высвятляе матывы стралка, які напаў на прыхаджан мячэці.

29 октября 2019

Учора ўвечар у горадзе Баёна 84-гадовы мужчына спачатку стрэліў у людзей ля храма, а затым кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў будынак. Два чалавекі атрымалі раненні. Праз некаторы час ён быў затрыманы ў сваім уласным доме. У яго знайшлі пісталет, газавы балон і гранаты. Вядома, што ў 2015 годзе ён балатаваўся ад партыі "Нацыянальны фронт" на выбарах у мясцовыя органы ўлады, аднак абраны не быў.