У Францыі падлічваюць галасы па выніках першага тура муніцыпальных выбараў

24 марта 2014
Яны з'яўляюцца паказчыкам і палітычных настрояў па краіне ў цэлым. Паводле звестак эксіт-полаў, сацыялісты - паплечнікі прэзідэнта Аланда - прайграюць. За іх прагаласавалі каля 43%. А вось умерана правыя ў сярэднім атрымалі падтрымку 48% выбаршчыкаў. Што датычыцца ўльтраправых з Нацыянальнага фронта Марын Ле Пен, дык яны пакуль набіраюць каля 7%. Па выніках першага тура муніцыпальных выбараў у Францыі будуць абраныя 36 000 мэраў гарадоў і кіраўнікоў муніцыпальных устаноў.