У Францыі адкрыліся выбарчыя ўчасткі

23 апреля 2017

У краіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. Галоўная інтрыга - вялікая колькасць выбаршчыкаў, якія дагэтуль яшчэ не вызначыліся, і патэнцыяльна нізкая яўка. Звыш 45-ці мільёнаў французаў зарэгістраваныя ў спісах для галасавання. Ім трэба будзе вызначыць імёны двух кандыдатаў на вышэйшую палітычную пасаду краіны, якія 7 мая пазмагаюцца за прэзідэнцкае крэсла ўжо ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Фаварыты гонкі - заснавальнік руху "На маршы" Эманюэль Макрон і лідар "Нацфронту" Марын Ле Пен. Паводле апошніх апытанняў, менавіта ў іх ёсць найбольшыя шанцы на выхад у другі тур.