У Францыі ад удзелу ў выбарах адмовіўся Франсуа Байру

23 февраля 2017

Новы паварот у прэзідэнцкім раскладзе ў Францыі: Франсуа Байру адмовіўся ад удзелу ў выбарах. Лідар "Дэмакратычнага руху" вырашыў выйсці з гонкі дзеля аб'яднання цэнтрыстаў з камандай экс-міністра Францыі Эмануэля Макрона. Байру адзначыў, што стаўкі на гэтых выбарах вельмі высокія, каб ствараць лішнюю канкурэнцыю. Паводле звестак сацапытанняў, самыя высокія шанцы стаць кіраўніком Пятай рэспублікі на сённяшні дзень у лідара "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен (яе падтрымліваюць больш чым 27,5 % рэспандэнтаў). За Эмануэля Макрона гатовы аддаць галасы 21 % французаў. Замыкае тройку лідараў кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Франсуа Фіён. На яго рэйтынг паўплываў скандал, звязаны з працаўладкаваннем родных. Нагадаем, першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе ўжо 23 сакавіка.