У Францыі школьнік, які спазніўся на ўрок, пагражаў настаўніку пісталетам

22 октября 2018

Гэтае жудаснае відэа прыйшло з Францыі. Школьнік, які спазніўся на ўрок, пагражае настаўніку пісталетам. Аказалася, што гэта муляж. Ролік з'явіўся ў сацыяльных сетках, аднак зараз ужо выдалены. На кадрах педагог захоўвае поўны спакой. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў у "Твітэры", што даручыў міністрам прадухіліць падобныя інцыдэнты ў школах.