У Францыі чарговая акцыя "жоўтых камізэлек" перарасла ў масавыя сутыкненні з паліцыяй

13 апреля 2019

Гэтым разам у эпіцэнтры - Тулуза. 

Нефармальныя лідары руху абвясцілі горад "сталіцай пратэсту" і заклікалі ўсіх сабрацца менавіта там.

Агрэсіўна настроеныя ўдзельнікі пагромаў закрывалі твары маскамі і шалікамі, нягледзячы на прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу да 15 тысяч еўра і пагрозу турэмнага тэрміну. Шматлікія пачалі запальваць дымавыя шашкі, кідаць у завулкі петарды, смецце, разбіваць рэкламныя шчыты і ламаць загароды. У адказ сілавікі ўжылі гранаты са слёзатачывым газам і вадамёты. 

У Марсэлі, Ліле, Парыжы і іншых буйных адміністрацыйных цэнтрах таксама прайшлі акцыі пратэсту. Па некаторых дадзеных, у іх прынялі ўдзел не менш як 7 з паловай тысяч чалавек.