У Францыі выяўлены эскіз аголенай Моны Лізы

29 сентября 2017

Навукоўцы мяркуюць, што малюнак, выкананы вуглём, можа быць накідам для карціны "Мона Ліза" самога Леанарда да Вінчы. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, партрэт носіць назву "Монна Ванна". Ён з 1862 года захоўваўся ў Музеі каля Парыжа. Увесь гэты час эскіз лічыўся работай іншага мастака. Аднак пасля некалькіх экспертыз, праведзеных супрацоўнікамі Луўра, з'явіліся падставы меркаваць, што аўтарам малюнка мог быць знакаміты італьянскі мастак. Зрэшты, афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджаецца. Спецыялісты працягваюць вывучэнне работы.