У Францыі забяспечваць парадак на акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" будуць вайскоўцы

21 марта 2019

У Францыі забяспечваць парадак на дзевятнаццатай па ліку акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек"  будуць вайскоўцы. Наконт  гэтага распарадзіўся прэзідэнт  Эмануэль Макрон. Салдаты будуць ахоўваць урадавыя будынкі і іншыя дзяржаб'екты. Улады Францыі прызнаюць, што дэманстрацыі "жоўтых камізэлек" выйшлі за межы дазволенага.  Чакаецца, што ў найбліжэйшы час у краіне  будзе разгледжана забарона на правядзенне акцый пратэсту на Елісейскіх палях і ў цэнтральных раёнах іншых гарадоў.