У Францыі не спыняюцца пратэсты супраць працоўнай рэформы

25 сентября 2017

Уначы фуры перакрылі шашу на мяжы з Бельгіяй. Дэманстранты заблакіравалі дарогі перад нафтаперапрацоўчым заводам каля Марселя, а на захадзе краіны - запасы паліва каля Бардо. Прычына тая ж - папраўкі ў Працоўны кодэкс, якія ўвойдуць у сілу са студзеня. Яны пашыраць паўнамоцтвы працадаўцаў і скароцяць выплаты працаўнікам пры звальненні.