У Францыі не спыняюцца пратэсты на вуліцах шэрагу буйных гарадоў

20 мая 2016

На поўначы, у Гаўры і Шэрбуры, у Брэтані, на поўдні, а таксама ў цэнтральных раёнах. За апошнія тыдні паліцыя затрымала звыш тысячы чалавек. У асноўным гэта агрэсіўная моладзь.

Акрамя таго, спецслужбы ФРГ папярэдзілі французскіх калег аб магчымых тэрактах падчас правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе. Асаблівай увагі заслугоўваюць матчы адкрыцця і фінал, якія пройдуць 10 чэрвеня і 10 ліпеня на стадыёне "Стад дэ Франс" - там, нагадаем, у лістападзе мінулага года адбыўся тэракт.