У Францыі пачалося расследаванне аб знікненні кіраўніка Інтэрпола Мэн Хунвэя

5 октября 2018

Мужчына ў канцы верасня адправіўся ў Кітай і з тых часоў не выходзіў на сувязь. Пра знікненне французскім уладам паведаміла яго жонка. Яна больш за тыдзень не атрымлівала вестак ад мужа. Следчыя не выключаюць, што 64-гадовы мужчына затрыманы і знаходзіцца пад вартай у Пекіне. Мэн Хунвей - кіраўнік Інтэрпала з восені 2016.