У Францыі - катастрафічныя наступствы пасля чарговых пагромаў

10 декабря 2018

Шэраг прадпрыемстваў з-за дэманстрацый ужо страцілі да паловы сваёй выручкі. У адным толькі Парыжы шкода вылічаецца ў мільёнах еўра. Сёння з тэлезваротам да французаў выступіць лідар Пятай рэспублікі Эмануэль Макрон.

Тым часам у французскім МЗС адрэагавалі на здагадку прэзідэнта ЗША аб тым, што пратэсты справакавала Парыжскае пагадненне па клімаце. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства заклікаў гаспадара Белага дома не ўмешвацца ва ўнутраныя справы Францыі.