У Францыі вядомы трэці кандыдат на пасаду прэзідэнта

30 января 2017

Экс-міністр адукацыі Бенуа Амон выйграў другі раўнд праймерыз Сацпартыі. Ён апярэдзіў былога прэм'ер-міністра Мануэля Вальса. І зараз стане ўдзельнікам прэзідэнцкай гонкі. Праўда, на думку экспертаў, шанцы ў Амона стаць кіраўніком Пятай Рэспублікі невялікія. Сёння сімпатыі французаў на баку правацэнтрыста Франсуа Фіёна і лідара "Нацыянальнага фронту" -Марын Ле Пен. Нагадаем, першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі адбудзецца 23 красавіка.