У Францыі да першага тура галасавання застаецца ўсяго 5 дзён

18 апреля 2017

У Францыі да першага тура галасавання застаецца ўсяго 5 дзён, а адназначнага фаварыта дагэтуль няма. Кандыдаты працягваюць агітацыю. Так, у Парыжы напярэдадні прайшлі адразу два мітынгі: лідэра руху "Наперад!" Эмануэля Макрона і яго галоўнага саперніка - лідара "Нацыянальнага фронту" Марын Ле Пен. На мітынгу апошняя ў выпадку перамогі паабяцала закрыць межы. Такое выступленне спадабалася далёка не ўсім. Невядомая з букетам кветак прарвалася да трыбуны. Дзяўчыну затрымалі.

Пратэсты не сціхаюць на вуліцах Пятай рэспублікі. Напярэдадні актывісты палілі дымавыя шашкі, выказвалі незадаволенасць у адрас Ле Пен. Натоўп прыйшлося разганяць слёзатачывым газам.