У Францыі - дзень пратэсту супраць рэформы працоўнага заканадаўства

12 сентября 2017

Сёння ў Францыі - дзень пратэсту супраць рэформы працоўнага заканадаўства, якую ініцыяваў Эмануэль Макрон. З мэтай стымулявання развіцця эканомікі прэзідэнт прапанаваў спрасціць сістэму звальнення працаўнікоў кампаній, а таксама знізіць парог выплат пры хібным звальненні. І праект, хутчэй за ўсё, атрымае неабходную падтрымку ў Нацыянальнай асамблеі. Мітынгі прайшлі ў Парыжы, Ніцы, Марселі і іншых гарадах. У краіне - перабоі з транспартам.