У Францыі бастуюць навучэнцы. Затрымана 700 студэнтаў

7 декабря 2018

Францыя канчаткова патанула ў пратэстах. Новыя забастоўкі запусціла моладзь, незадаволеная адукацыйнай рэформай, якая, па меркаванні навучэнцаў, ускладняе паступленне ў навучальныя ўстановы. Замежныя студэнты выступаюць супраць павялічанага для іх кошту навучання. З-за акцый на гэтым тыдні ў краіне ў сотнях навучальных устаноў адмянілі заняткі, каля 200 будынкаў універсітэтаў і ліцэяў былі заблакіраваныя. Вучні перакульвалі машыны, палілі смецце і аказвалі супраціўленне паліцыі. За ўдзел у беспарадках затрымана 700 студэнтаў.