У Францыі баставаць пачала нават жывёла

24 июня 2013
Сотні кароў, авечак і коней прайшлі маршам пратэсту па вуліцах Парыжа. Жывёлін прывялі фермеры, незадаволеныя сельскагаспадарчай палітыкай улад. Французскія аграрыі лічаць, што ўрад зрабіў занадта жорсткім кантроль над галіной, што прывяло да рэзкага росту цэн. У завяршэнні маршу фермеры наладзілі ў цэнтры Парыжа пікнік.