У Францыі анамальная спякота пратрымаецца да канца верасня

14 сентября 2020
Незвычайна цёплы верасень. У Францыю вярнулася анамальная спякота, якая пратрымаецца да канца месяца. На курортным паўднёвым захадзе краіны слупок тэрмометра паднімаецца вышэй за 35 градусаў. Нязвыкла цёпла для першага восеньскага месяца і ў Парыжы - амаль 30 у цяні. Жыхары французскай сталіцы праводзяць вольны час ля фантанаў і вадаёмаў.