У Францыі 21-ая суботняя акцыя "жоўтых камізэлек" стала самай малалікай

7 апреля 2019

У Францыі 21-ая суботняя акцыя "жоўтых камізэлек" стала самай малалікай за час мітынгаў. За розныя правапарушэнні затрыманыя 43 чалавекі. Паводле даных МУС, у маршах па ўсёй краіне прынялі ўдзел больш як 22 тысяч чалавек. Лічбы прадстаўнікоў пратэстнага руху значна вышэйшыя – больш як 73 тысячы. 

Сур'ёзных парушэнняў не было. Але адно напалохала французаў. На паўночным усходзе Парыжа загарэўся шасціпавярховы жылы дом. Па словах відавочцаў, узгаранню папярэднічаў выбух. Усіх жыхароў удалося эвакуіраваць. Ніхто не пацярпеў. Прычыны высвятляюцца. Ці звязана здарэнне з пратэстамі - устанаўліваецца.