У Франкфурце адкрыўся 67 Міжнародны аўтасалон

12 сентября 2017

У Франкфурце для прэсы сёння адкрыўся 67 Міжнародны аўтасалон. Гасцей сюды запросяць толькі ў суботу. А ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прыме канцлер ФРГ Ангела Меркель. Найважнейшымі прэм'ерамі эксперты называюць новы Renault Duster, Toyota Land Cruiser Prado і Porsche Cayenne 3 пакалення. Не застанецца без увагі і самы танны кросовер у лінейцы "Фальксвагена", а таксама нацэленыя на еўрапейскіх кліентаў навінкі з Кітая. Сёлета выстава праходзіць пад слоганам "Будучыня зараз".