У Франкфурце-на-Майне пачаў працу юбілейны, 65-ы міжнародны аўтасалон

10 сентября 2013

На ім дэманструюць сваю прадукцыю больш за сотню ўдзельнікаў - вытворцаў і распрацоўшчыкаў аўтамабіляў. Першыя два дні агляд адкрыты толькі для прэсы і прафесіяналаў галіны. І вось першая прэм'ера - кампанія Jaguar упершыню паспрабавала сябе ў новай галіне і падарыла свету C-X17. Гэты красовер пакуль толькі канцэпт. Тым не менш прадстаўнікі Jaguar сцвярджаюць, што машына паступіць у вытворчасць у 2015 годзе.