У Фларыдзе ў школьны аўтобус урэзалася фура

14 декабря 2017

У салоне ехалі 39 вучняў. Аўтобус перавярнуўся. 22 чалавекі пацярпелі, двое ў цяжкім стане. Паліцыя лічыць вінаватым аварыі вадзіцеля грузавіка, які не заўважыў, як аўтобус спыніўся для пасадкі дзяцей.