У Фларыдзе пасажыр выпаў з самалёта прама ў акіян

15 ноября 2013

Пасажыр лёгкаматорнага лайнера выскачыў з борта паветранага судна на вышыні больш за 600 метраў. Пілот паспеў перадаць на зямлю сігнал SOS і паведаміў, што знаходзіцца за дзевяць кіламетраў ад аэрапорта Маямі, дзе ён і прызямліўся. Наземныя дыспетчары не адразу паверылі ў гэта. Берагавая ахова і ратавальнікі зараз шукаюць пасажыра і спрабуюць высветліць прычыны гэтага ўчынку.