У Фларыдзе аб'яўлены рэжым буйнога стыхійнага бедства

11 сентября 2017

Уначы на штат абрынуўся ўраган "Ірма". Без святла засталіся больш за тры мільёны дамоў. Вуліцы фінансавага раёна Маямі ператварыліся ў рэкі, аэрапорт - у возера. Узровень вады ў горадзе Нейплс за паўтары гадзіны падняўся на два метры. На ўзбярэжжа абрынуліся хвалі вышынёй да чатырох з паловай метраў. Паведамляецца пра першых загінуўшых. Жыцці траіх забралі аўтакатастрофы, выкліканыя стыхіяй, яшчэ адзін чалавек памёр у сховішчы - не вытрымала сэрца. Раней улады загадалі эвакуіраваць больш як шэсць мільёнаў чалавек, але многія не захацелі пакінуць свае дамы. Зараз у спусцелых гарадах на ўсю моц гаспадараць марадзёры. У Форт-Лодэрдэйле абрабаваны магазін, злачынцы ўжо затрыманыя.

А ў сацсетках набірае папулярнасць відэа і фотаздымкі з зоны ўрагану. Карыстальнікі публікуюць кадры, дзе вецер прыгінае пальмы да зямлі. Сёрферы вырашылі выкарыстаць моманты і злавіць самыя экстрэмальныя хвалі, якія могуць апынуцца смяротна небяспечнымі. Ёсць смельчакі, якія знялі на відэа вышыню ўздыму вады ў жылых дамах.