У Фларыдзе актывізаваліся марадзёры

11 сентября 2017

Уся тэрыторыя Фларыды з-за "Ірмы" аб’яўлена зонай стыхійнага бедства. І хоць зараз ураган пайшоў на змяншэнне, больш за 100 тысяч чалавек працягваюць заставацца ў сховішчах. Каля трох мільёнаў - без электрычнасці. Аэрапорты затопленыя, вуліцы ператварыліся ў рэкі. У Маямі закрыты школы, універсітэты і офісы. Не працуюць паркі і музеі. У такой сітуацыі актывізаваліся марадзёры. Ужо затрымана 28 з іх. Прэзідэнт Трамп загадаў накіраваць у Фларыду ўсе рэсурсы ўрада ЗША. "Ірму" называюць самым магутным ураганам у Атлантыцы за апошняе дзесяцігоддзе.