Увага ўсіх сусветных СМІ сёння прыкавана да Францыі

15 июля 2016

Шок. Боль. Горыч страты і неразуменне таго, як адным імгненнем абрываюцца жыцці ні ў чым невінаватых людзей. Гэта цяжка ўсвядоміць. Да гэтага немагчыма прывыкнуць. Увага ўсіх сусветных СМІ сёння прыкавана да Францыі. Там, на Блакітным узбярэжжы, у Ніцы, падчас усеагульнай весялосці з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі здарылася крывавая драма.

На набярэжнай фура ўрэзалася ў натоўп людзей. Колькасць загінуўшых лічыцца дзясяткамі, знявечаных сотні. Наўмысны характар здарэння не выклікае сумненняў. Як бясспрэчна і тое, што гэта - чарговы тэракт у гісторыі раней спакойнай і шчаслівай краіны.