Пазачарговыя выбары прэзідэнта Украіны прайшлі ў адзін тур

26 мая 2014

Аб гэтым сведчаць папярэднія вынікі галасавання. Як паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія, яўка выбаршчыкаў перавысіла 60%. З вялікім адрывам лідзіруе бізнесмен Пётр Парашэнка - ён набірае больш за 54% галасоў выбаршчыкаў. На другім месцы экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка - за яе прагаласавалі 13 з лішнім працэнта. Замыкае тройку лідараў Алег Ляшко з Радыкальнай партыі Украіны. За яго прагаласавала крыху больш за 8% выбаршчыкаў. Самая высокая яўка была зафіксавана ў Львоўскай вобласці - на ўчасткі прыйшлі звыш 78% выбаршчыкаў.


Паведамляецца, што сёння ўлады самаабвешчанай Данецкай рэспублікі аб'явілі ў рэгіёне ваеннае становішча. Яго мэта, цытата - Ачысціць тэрыторыю рэспублікі ад украінскіх ваенных падраздзяленняў. У гэтай сувязі часова прыпынена работа Міжнароднага аэрапорта Данецка.