Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Арменіі пройдуць 9 снежня

2 ноября 2018

Раней парламент другі раз адмовіўся зацвердзіць кандыдатуру прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, пасля чаго пачалася працэдура расфармавання заканадаўчага органа. Менавіта гэтага і дамагаўся Пашынян, калі сышоў у адстаўку 16 кастрычніка, папярэдне дамовіўшыся з дэпутатамі, што яны двойчы яго не абяруць.