Пазачарговыя парламенцкія выбары стартуюць сёння ў Чэхіі

25 октября 2013

За два дні выбаршчыкам трэба абраць 200 дэпутатаў ніжняй палаты. У гонцы ўдзельнічаюць 24 палітычныя партыі і рухі. У барацьбе за голас выбаршчыка палітыкі прываблівалі грамадзян не толькі абяцаннямі, але і марожаным, пончыкамі, дарылі кветкі. Так ці інакш, паводле сацапытанняў, 20% чэхаў з выбарам пакуль не вызначыліся. Нагадаем, самароспуск ніжняй палаты парламента Чэхіі ў жніўні стаў працягам доўгага палітычнага крызісу, які разгарэўся ў сувязі з маштабным карупцыйным скандалам.