ВМС Аргенціны працягваюць пошукі падлодкі "Сан Хуан"

19 ноября 2017

ВМС Аргенціны працягваюць пошукі падлодкі "Сан Хуан", якая знікла ў Атлантыцы ў сераду. Сёння Міністэрства абароны лацінаамерыканскай краіны паведаміла, што вайскоўцы ўлавілі некалькі сігналаў, якія, як мяркуецца, былі пасланыя субмарынай. Аднак паслаць адказ лодцы не атрымалася. Нагадаем, на борце "Сан-Хуан" знаходзяцца 44 члены экіпажа. Пошукамі судна займаюцца самалёты і караблі з Аргенціны, Вялікабрытаніі, ЗША і Чылі.