Замест інтэрвенцый - супрацоўніцтва

7 декабря 2016

Дональд Трамп мае намер спыніць палітыку ўмяшання Амерыкі ў справы іншых краін. На мітынгу ў Паўночнай Караліне ён ізноў пацвердзіў, што замест "звяржэння рэжымаў" яго адміністрацыя будзе супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі. 

Абраны прэзідэнт ЗША, дарэчы, праводзіць чыстку сваёй пераходнай каманды. Так, сын адстаўнога генерал-лейтэнанта Майкла Фліна быў звольнены за тое, што распаўсюджваў у Twitter чуткі аб Хілары Клінтан. З паведамленняў вынікала, што Клінтан і кіраўнік яе штаба Джон Падэста нібы былі звязаныя са структурай, якая сексуальна эксплуатавала дзяцей, у састаў якой уваходзіў і гаспадар адной з піцэрый. Уласна, таму скандал і атрымаў назву "піца-гейт". 

А напярэдадні жыхар Паўночнай Караліны быў арыштаваны пасля таго, як уварваўся са зброяй у тую самую піцэрыю ў Вашынгтоне. Сам ён растлумачыў, што хацеў даведацца праўду. Неўзабаве пасля гэтага Майкл Флін-малодшы напісаў у Twitter, што да таго часу, пакуль скандал "піца-гейт" не будзе аспрэчаны, ён прадаўжае заставацца навінай.