Улады Японіі адмянілі рэжым надзвычайнай сітуацыі

25 мая 2020
Вярнуць насельніцтва да нармальнага жыцця вырашылі ўлады Японіі. Сёння па ўсёй краіне адмянілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Японцы жылі ва ўмовах строгага каранціну амаль два месяцы.

Сіндза Абэ,  прэм'ер-міністр Японіі: "Патрэбная  новая норма. Мы павінны змяніць мышленне. Праца і паўсядзённае жыццё не могуць рухацца наперад, калі будуць жорсткія абмежаванні на сацыяльна-эканамічную дзейнасць. З гэтага часу важна думаць, як рэалізаваць гэтую новую норму, кантралюючы рызыку заражэння COVID". 

Зараз уладам неабходна ўраўнаважыць урон эканоміцы, пацярпелай ад абмежаванняў.