Улады Венецыі вырашылі ўвесці новы падатак на ўезд

17 октября 2019
Улады Венецыі вырашылі ўвесці новы падатак на ўезд: так, ад 3 да 10 еўра, у залежнасці ад сезона, будуць плаціць усе, хто прыязджае на адзін дзень, нават, калі правядзе ў горадзе ўсяго гадзіну часу. Дарэчы, іншаземцы, якія начуюць у гасцініцах, ужо плацяць турыстычны збор. Штраф за няплату 450 еўра. Тураператары лічаць, што падатак не стане падставай адмовіцца ад падарожжа ў Венецыю, якая ўваходзіць у пяцёрку самых наведвальных гарадоў Італіі.