Улады Вялікабрытаніі плануюць перанесці рэферэндум аб выхадзе з Еўрасаюза

27 июля 2015

Ён можа адбыцца не ў канцы 2017, а ўжо ў наступным чэрвені. На выбар даты паўплывалі падзеі ў Грэцыі і супярэчнасці ўнутры ЕС. Як паведамляе газета "Індэпендэнт", прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран, яки сам выступае супраць разрыву адносін з Бруселем,  мае намер максімальна выкарыстаць цяперашнюю кан'юнктуру, каб у выніку Злучанае Каралеўства засталося ў ЕС. Адзначым, Вялікабрытанію не задавальняе, першым чынам, вялікая колькасць мігрантаў з краін Усходняй Еўропы і абмежаванне паўнамоцтваў парламента. Кіраўнік брытанскага ўрада можа абвясціць дату плебісцыту ўжо ў кастрычніку на канферэнцыі Кансерватыўнай партыі ў Манчэстэры.